Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі дэпутат – пра прамаскоўскіх "чачэнскіх тэрарыстаў"


Аўстрыйскі парлямэнтар заявіў сёньня, што прамаскоўскі кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў утрымлівае ў Аўстрыі групу агентаў, чыёй задачай зьяўляецца запалохваньне крытыкаў пракрамлёўскай улады ў Чачні.

Дэпутат ад "Партыі зялёных" Пэтэр Пілз, які спэцыялізуецца на пытаньнях контр-выведкі, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вене, што аўстрыйскія спэцслужбы "ведаюць аб знаходжаньні ў Аўстрыі каля 30-ці тэрарыстаў, што працуюць на Кадырава".

Заява прагучала напярэдадні адкрыцьця судовага паседжаньня ў справе забойства чачэнскага дысыдэнта Умара Ізрайлава. Ізрайлаў раней працаваў у службе аховы Кадырава, але пазьней папрасіў палітычнага прытулку ў Аўстрыі. 13 студзеня 2009 году ён быў застрэлены каля сваёй кватэры ў Вене.
XS
SM
MD
LG