Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрымалі маладафронтаўца за заклікі выйсьці на плошчу


Сьпецпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Сьпецпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава.

Хлопец распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы кампаніі «Сыходзь!», а таксама ўлёткі з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.

У пастарунку міліцыі на Эдуарда склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі). Эдуарду Лобаву паведамілі, што ноч да суду ён правядзе ў турме на Акрэсьціна.

Але пасьля таго, як міліцыянты забралі ў хлопца ўсе рэчы, у тым ліку матузкі, як гэта робіцца згодна з інструкцыяй перад накіраваньнем у турму, яго раптам адпусьцілі.

Паплечнікі Эдуарда Лобава лічаць, што міліцыянты дзейнічаюць паводле загаду не распачынаць палітычных спраў, каб не прыцягваць увагу грамадзкасьці да перасьледу апазыцыянэраў у першы дзень працы доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ.
XS
SM
MD
LG