Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Дубскі і Ігар Коктыш зьвярнуліся ў ААН па абарону.


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі, Ігар Коктыш разам з прадстаўнікамі Міжнароднай Амністыі зьвярнуліся да рэгіянальнага прадстаўніка Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў ва Ўкраіне. Яны папрасілі аб міжнароднай абароне ад украінскіх і беларускіх сілавікоў.

Арцём і Ігар паведамілі, што ім патрэбная абарона да моманту перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах апазыцыі. Яны заяўляюць, што атрымліваюць пагрозы ад супрацоўнікаў міліцыі і невядомых асобаў.

Арцём Дубскі і Ігар Коктыш жывуць у Жытоміры. Два тыдні таму супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандавалі хлопцы разам з жонкай Ігара Коктыша. Міліцыянты паведамілі, што шукаюць наркотыкі і зброю. Пасьля ператрусу затрыманых трое сутак трымалі ў пастарунку міліцыі, а потым адпусьцілі без прад’яўленьня абвінавачаньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG