Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Некаторыя краіны вагаюцца адносна Нобэлеўскай прэміі для Лю Сяобо


Як вынікае з заявы Нобэлеўскага інстытуту, некаторыя краіны па-ранейшаму сумняюцца, ці варта прысутнічаць на цырымоніі ў гонар ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру сёлетняму яе ляўрэату дысыдэнту Лю Сяобо. Паводле дырэктара інстытуту Гейра Лундэстада, пра гэта яму паведамілі амбасадары шэрагу краін. Лундэстад, аднак, не паведаміў, што гэта за краіны.

Лю Сяобо быў асуджаны на 11 гадоў пазбаўленьня волі летась у сьнежні за падрыхтоўку маніфэсту з заклікам да правядзеньня палітычных рэформаў у Кітаі. Ён быў абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру 8 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG