Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан Алега Кашына застаецца цяжкім, але стабільным


Журналіст газэты "Коммерсант" Алег Кашын, жорстка зьбіты ў Маскве ў ноч на 6 лістапада, адключаны ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Як паведаміў намесьнік галоўнага ўрача 36-га шпіталя Масквы Георгі Квітывадзэ, стан журналіста застаецца цяжкім, але стабільным. Ён знаходзіцца ў поўнай прытомнасьці і адэкватны. Ня выключана, што Кашына трэба перанесьці яшчэ адну апэрацыю – на ногі.
XS
SM
MD
LG