Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі й Герцагавіне арыштаваны яшчэ адзін падазраваны ў генацыдзе


У Босьніі й Герцагавіне арыштаваны былы афіцэр паліцыі, 38-гадовы Драган Чрногорач, які падазраецца ў генацыдзе ў гады вайны на Балканах. Чрногорача затрымалі ў горадзе Баня-Лука. Паводле сьледзтва, ён асабіста ўдзельнічаў у расправах над басьнійскімі мусульманамі ў Срэбраніцы ў 1995 годзе, калі былі забітыя каля 8 тысяч чалавек.

Міжнародны трыбунал ААН па былой Югаславіі асудзіў ўжо 14 басьнійскіх сэрбаў, чые справы былі так ці інакш зьвязаны з злачынствам у Срэбраніцы, які лічыцца адным з самых жорсткіх і бесчалавечных ад часу Другой усясьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG