Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты выступяць па тэлебачаньні і радыё з 22 лістапада па 3 сьнежня


Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына на сустрэчы з членамі місіі БДІПЧ АБСЭ 15 лістапада ў Менску.

Паводле яе слоў, лёсаваньне эфірнага часу адбудзецца 18 лістапада пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Ярмошына сказала, што Белтэлерадыёкампанія прапанавала "найлепшыя варыянты эфірнага часу для выступленьня кандыдатаў у прэзыдэнты". У прыватнасьці, па тэлебачаньні спрэчкі будуць паказаныя ў працоўныя дні з 19.00 да 20.00, а па радыё — з 6.00 да 7.10.

Ярмошына таксама адзначыла, што кандыдаты ў прэзыдэнты змогуць узяць удзел у тэле- і радыёдэбатах. Іх правядзеньне заплянаванае пасьля 3 сьнежня толькі па жаданьні саміх кандыдатаў. Нават беглае вывучэньне ходу выбарчай кампаніі дапаможа вам пераканацца, што шматлікія вашы рэкамэндацыі, дадзеныя па выніках мінулых выбарчых кампаній, выкананыя", — сказала Ярмошына, зьвяртаючыся да членаў місіі.

Са свайго боку Арэнс заявіў, што спэцыяльную ўвагу назіральнікі АБСЭ маюць намер надаваць працэдуры падліку галасоў і датэрміноваму галасаваньню. Менавіта па гэтых этапах назіральнікі атрымлівалі найбольшую колькасьць скаргаў.

Пры гэтым Арэнс адзначыў пэўны прагрэс адносна працэдуры падліку галасоў. У прыватнасьці, кіраўнік місіі зьвярнуў увагу на рашэньне ЦВК аб унясеньні зьменаў у мэтадычныя рэкамэндацыі "Арганізацыйна-прававыя пытаньні працы ўчастковых камісій па выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе". Паводле ўнесенай праўкі, "пры падліку галасоў выбаршчыкаў на ўчастку для галасаваньня назіральнікам павінна быць дадзена рэальная магчымасьць ажыцьцяўляць назіраньне ва ўмовах, якія забясьпечваюць агляднасьць працэдуры падліку бюлетэняў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG