Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт бюджэту Грэцыі вышэй за меркаваны


Статыстычнае агенцтва ЭЗ заявіла, што дэфіцыт бюджэту Грэцыі ў 2009 годзе склаў 15,4% ВУП, што вышэй за лічбу 13,6%, аб якой было абвешчана ў красавіку.

Паводле прадстаўнікоў Эўрастату, пазыка Грэцыі пры канцы 2009 была на ўзроўні 126,8% ад ВУП. Сёлета ў красавіку памер пазыкі склаў 115,1%. Гэтыя лічбы, паводле назіральнікаў, азначаюць, што, хутчэй за ўсё, Грэцыі не атрымаецца дамагчыся пастаўленай мэты і зьнізіць дэфіцыт бюджэту да 8,1% ад ВУП да канца 2010.
XS
SM
MD
LG