Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія пакуль застаецца другой эканомікай сьвету


Аб'ём эканомікі Японіі, на фоне росту ўнутранага спажываньня, павялічыўся цягам трэцяга квартала на 0,9% пасьля росту на 0,4% у другім квартале, паведаміў Сакратарыят кабінэта міністраў краіны. У параўнаньні з узроўнем леташняга пэрыяду (ліпень-верасень) аб'ём ВУП Японіі павялічыўся на 3,9%, больш чым удвая перавысіўшы гадавы прырост у другім квартале - 1,8%.

Агульны аб'ём эканомікі Японіі ў трэцім квартале 2010 года склаў 1,37 трыльёны даляраў. Паводле паказчыкаў аб’ёму эканомікі, Японію апярэджвае толькі Кітай.
XS
SM
MD
LG