Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірляндыя не прасіла ЭЗ аб фінансавай дапамозе


Ірляндыя абвяргае паведамленьне аб тым, што мае патрэбу ў тэрміновай фінансавай дапамозе ад стабілізацыйнага фонду ЭЗ.

Прадстаўнік ірляндзкага міністэрства па эўрапейскіх справах пацьвердзіў сёньня, што Дублін вядзе "інтэнсіўныя перамовы" з прадстаўнікамі ЭЗ, але абверг, што прадметам кансультацый зьяўляецца фінансавая дапамога. Раней зьявілася інфармацыя аб тым, што Ірляндыя мае намер папрасіць прыкладна 80 мільярдаў эўра, каб ліквідаваць пазыковы крызыс.

Ад 2008 года Ірляндыя перажывае шэраг сур'ёзных праблем, зьвязаных з банкаўскім крызысам і ростам дзяржаўнай пазыкі..
XS
SM
MD
LG