Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі дыплямат сустрэўся ў Грузіі з фігурантам шпіёнскага скандалу


Расейскі дыплямат сустрэўся ў Грузіі з адным з абвінавачаных у шпіянажы на карысьць Масквы. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на намесьніка міністра замежных спраў Грузіі Ніно Каландадзе.

"Як толькі расейскі бок выявіць жаданьне на сустрэчу з іншымі затрыманымі грамадзянамі, гэта, натуральна, будзе забясьпечана", сказала Каландадзе.

У расейскім МЗС заявы грузінскіх уладаў аб затрыманьні 13 падазраваных у ваенным шпіянажы на карысьць Масквы назвалі правакацыяй грузінскага кіраўніцтва
XS
SM
MD
LG