Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан адзначае 17-годзьдзе тэнге


Сёньня нацыянальнай валюце Казахстану – тэнге споўнілася 17 гадоў. 12 лістапада 1993 выйшаў указ прэзыдэнта гэтай краіны “Аб увядзеньні нацыянальнай валюты Рэспублікі Казахстан”. 15 лістапада 1993 тэнге быў уведзены ў зварот.

Першая партыя тэнге была надрукаваная ў Англіі, першыя манеты зробленыя ў Нямеччыне. У казахстанскага тэнге 18 ступеняў абароны. На банкнотах ў якасьці элемэнтаў абароны выкарыстаныя, у прыватнасьці вадзяныя знакі, ахоўныя ніткі, сэрыйныя нумары, мікрашрыфты, ультрафіялетавая абарона.
XS
SM
MD
LG