Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, Расея, Казахстан як удзельнікі Мытнага зьвязу маюць намер заключыць да канца 2011 году пагадненьне аб свабодным гандлі з Новай Зэляндыяй.

"Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, міністар эканамічнага разьвіцьця Расейскай Фэдэрацыі Эльвіра Набіуліна, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Рэспублікі Казахстан Жанара Айтжанава, а таксама міністар гандлю Новай Зэляндыі Цім Гросэр пагадзіліся пачаць перамовы пра заключэньне паміж названымі дзяржавамі комплекснага пагадненьня аб свабодным гандлі", — паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе МЗС Беларусі.

Маючыя адбыцца перамовы з Новай Зэляндыяй прадстаўнікі МЗС называюць "важным крокам у разьвіцьці Мытнага зьвязу і яго інтэграцыі ў сыстэму міжнародных гандлёва-эканамічных адносінаў".

Міністры чатырох краінаў даручылі сваім прадстаўнікам пачаць перамовы, каб заключыць пагадненьне да канца 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG