Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі хаджу робяць узыходжаньне на гару Арафат


У Саудаўскай Арабіі каля трох мільёнаў мусульман, удзельнікаў традыцыйнага паломніцтва ў Мэку, пачалі узыходжаньне на сьвятую гару Арафат. Паводле паданьня, на гэтым месцы прарок Мухамэд зьвярнуўся да сваіх пасьлядоўнікам з разьвітальным казаньнем. Узыходжаньне на гару Арафат – частка традыцыйнага пілігрымкі - хаджу, які кожны мусульманін павінен зьдзейсьніць хоць раз у жыцьці.

Улады Саудаўскай Арабіі сёлета прынялі шэраг дадатковых захадаў па бясьпецы ўдзельнікаў хаджу, падчас якога нярэдкія розныя здарэньні, у тым ліку гібель людзей у выніку даўкі.
XS
SM
MD
LG