Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія, якая расьсьледуе прычыны выбуху на "Пінскдрэве", сёньня павінна прадставіць Радзе бясьпекі вынікі расьсьледаваньня прычынаў аварыі. На прадпрыемстве бугальтэрыя адлічвае з заробку людзей 10% на дапамогу пацярпелым.

Дырэктар заводу па вытворчасьці пліт ДВП Леанід Логвін кажа, што камісія не пазнаёміла кіраўніцтва "Пінскдрэву" з высновамі расьсьледаваньня:

"Прычыны будуць даведзеныя да Рады бясьпекі. Пакуль перад прадпрыемствам яшчэ нічога вядомага няма. Камісія працуе, але яна асобная ад нас. Людзі ў шпіталях ідуць на папраўку, гэта добра, адзін быў выпісаны зь Менскай бальніцы. Кіраўніцтва заводу выконвае свае абавязацельствы па выплаце кампэнсацый. А ўвогуле мне вельмі непрыемная гэтая размова".

Паралельна на заводзе працуе камісія, якая расьсьледуе гарантаваньне бясьпекі працы.

Працоўныя «Пінскдрэву» адзначаюць, што прычынай аварыі стала невыкананьне патрабаваньняў тэхнікі бясьпекі. Цэх павінен мець добрую вэнтыляцыю, каб тут не зьбіраўся пыл, а як раз гэта патрабаваньне не было выканана. Гаворыць супрацоўніца "Пінскдрэву" Алена:

"Вось гэты накоплены пыл і загарэўся. Адбылося сутыкненьне з алеем, фармалінам, ў выніку адбыўся выбух. Чакаюцца цяпер на "Пінскдрэве" праверкі, ўжо з наступнага тыдня яны пачнуцца на прадпрыемстве. Разам з гэтым на прадпрыемстве цяпер бугальтэрыя адлічвае з заробку людзей 10% на дапамогу пацярпелым".

У шпіталях Менску і Берасьця да гэтага часу знаходзяцца пяць пацярпелых. Іх стан мэдыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. Днямі два чалавекі былі выпісаны са шпіталяў Пінску і Менску.

Разам з тым запыталася пра ступень паражэньняў лёгкіх, таксама ніякага адказу не прагучала, толькі сказалі, што апёкі надзвычай моцныя, і ўся інфармацыя
Родныя пацярпелых і загіблых атрымалі грашовыя кампэнсацыі. Сродкі гэтыя можна было б выдаткаваць на лячэньне тых, хто цяпер ў шпіталях. Але інфармацыя ад лекараў вельмі сьціплая і абмежаваная, скардзіцца жонка Алега Сьмірнова, які знаходзіцца ў Берасьцейскім абласным шпіталі, Натальля:

"Пра ступень мы запытваліся, і пра гэтыя апёкі. Трэба ж кансультавацца зь іншымі ўрачамі, маглі б недзе тэлефанаваць, маглі б падшукаць шпіталь за мяжой, каб падлячыць Алега. Але ўрачы не даюць адказаў на пытаньні. Цяпер мужа ўжо пачалі адключаць ад апаратаў па штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ён ў прытомнасьці. Разам з тым запыталася пра ступень паражэньняў лёгкіх, таксама ніякага адказу не прагучала, толькі сказалі, што апёкі надзвычай моцныя, і ўся інфармацыя".

Маці Тацьцяны Маўчун, якая была адной зь першых выпісаных з цэнтральнай бальніцы ў Пінску кажа, што дачка перажыла страшны шок. Нэрвовы стан жанчыны папраўляюць не толькі з дапамогай традыцыйнай мэдыцыны, але таксама возяць да бабуляк-шаптух, каб тыя дапамаглі пераадолець спалох:

"Яна казала, што ў панядзелак пойдзе на прадпрыемства і магчыма атрымае адпачынак, бо бальнічны ў яе ўжо скончыўся. Але тут і не можа быць размовы пра працу. Яна не можа спаць зараз нават, нэрвовы стан жахлівы. Але дзякую Богу, што яна ў мяне засталася жывой. Абы яна толькі жыла, я больш нічога не жадаю".

У выніку аварыі, якая адбылася на "Пінскдрэве" 25 кастрычніка, загінула і памерла ад ранаў 14 чалавек.

Агульна нацыянальная жалоба так і не была абвешчана. А кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні толькі праз 10 дзён пасьля трагедыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG