Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар зьдзіўлены заявамі аўганскага прэзыдэнта


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў амэрыканскіх вайскоўцаў скараціць колькасьць вайсковых апэрацыяў, асабліва ў начны час. Карзай сказаў, што цяперашняя стратэгія выклікае назадаволенасьць сярод аўганцаў, штурхаючы іх на супрацоўніцтва з талібамі.

Заява Карзая ў "Washington Post" была насьцярожана сустрэтая амэрыканскімі заканадаўцамі – на фоне пазыцыі камандуючага сіламі НАТО ў Аўганістане генэрала Дэвіда Пэтрэўса, які зьнішчэньне баевікоў лічыць ключавым прыярытэтам.

Сэнатар Ліндсі Грэм, які сустракаўся з Карзаем на мінулым тыдні, заявіў, што “ашаломлены” словамі Карзая. Сэнатар папярэдзіў, што спыненьне начных рэйдаў будзе “катастрофай”.

"Washington Post" адзначае, што ў апошнія тры месяцы былі забітыя альбо арыштаваныя 370 баевікоў
XS
SM
MD
LG