Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль разглядае прапанову ЗША


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу падаў на разгляд ураду прапанаваны Вашынгтонам кампраміс па будаўніцтве габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.

Прапанова ЗША прадугледжвае падаўжэньне мараторыю на Заходнім беразе ракі Ярдан на 90 дзён. Прадстаўнікі Палестынскай Аўтаноміі ўжо адмоўна ацанілі гэты плян, патрабуючы, каб мараторый распаўсюджваўся і на Ўсходні Ерусалім.

Паведамляецца, што ўзамен на падаўжэньне мараторыю Вашынгтон абяцае супрацьдзейнічаць прыняцьцю міжнародных рэзалюцыяў супраць Тэль-Авіву, а таксама паставіць Ізраілю 20 малапрыкметных самалётаў-зьнішчальнікаў.

Заходні бераг Ярдану і Ўсходні Ерусалім маюць міжнародны статус часова акупаваных тэрыторыяў. Паводле Дарожнай мапы мірных перамоваў, на гэтых землях мае быць створана самастойная Палестынская дзяржава.
XS
SM
MD
LG