Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі генэрал: перамагчы "Аль-Каіду" немагчыма


Камандуючы брытанскай арміяй генэрал Дэвід Рычардс заявіў, што перамагчы "Аль-Каіду" немагчыма, і што Брытанія павінна быць гатовая да таго, што пагроза нападаў з боку ісламістаў захаваецца прынамсі на працягу найбліжэйшых 30-ці гадоў.

У інтэрвію брытанскай газэце Sunday Telegraph ён патлумачыў, што замест таго, каб імкнуцца разграміць радыкальныя ісламісцкія арганізацыі, службы бясьпекі краіны павінны засяродзіцца на тым, каб прадухіляць напады на сваіх грамадзян.

Найлепшая зброя ў барацьбе з "Аль-Каідай", на думку генэрала – адукацыя і дэмакратыя.
XS
SM
MD
LG