Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульмане распачалі Хадж


Болей за два мільёны мусульман пачалі сёньня Хадж – традыцыйнае паломніцтва ў Мэку, па маршруце, які, паводле паданьня, 14 стагодзьдзяў таму зьдзейсьніў прарок Мухамэд.

Хадж – адно з наймаштабнейшых паломніцтваў у сьвеце – доўжыцца пяць дзён. Пакуль мерапрыемства праходзіць без інцыдэнтаў.

Раней улады Саудаўскай Арабіі ня вылучылі магчымасьці тэрарыстычных нападаў.

На сёньняшні дзень мусульмане складаюць чвэрць насельніцтва плянэты.
XS
SM
MD
LG