Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заахвочваюць Ізраіль матэрыяльна


ЗША прапанавалі Ізраілю пакет прапановаў, якія маюць заахвоціць Тэль-Авіў падоўжыць мараторый на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на акупаваных тэрыторыях.

Прапанаваны кампраміс прадугледжвае падаўжэньне мараторыю на Заходнім беразе ракі Ярдан на 90 дзён. Аб замарожваньні будаўніцтва ва Ўсходнім Ерусаліме гаворкі не ідзе.

Паведамляецца, што ўзамен на падаўжэньне мараторыю Вашынгтон абяцае супрацьдзейнічаць прыняцьцю міжнародных рэзалюцыяў супраць Тэль-Авіву, а таксама паставіць Ізраілю 20 малапрыкметных самалётаў-зьнішчальнікаў.

Заходні бераг Ярдану і Ўсходні Ерусалім маюць міжнародны статус часова акупаваных тэрыторыяў. Паводле Дарожнай мапы мірных перамоваў, на гэтых землях мае быць створана самастойная Палестынская дзяржава.
XS
SM
MD
LG