Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане праз два гады вызвалены выкрадзены афганскі дыплямат


У Пакістане вызвалены афганскі дыплямат, які два гады знаходзіўся ў палоне ў баевікоў, - паведаміла міністэрства замежных спраў Афганістану.

Паводле МЗС, Абдул Халік Фарах быў вызвалены ў суботу. Падрабязнасьці не паведамляюцца.

Фарах быў генэральным консулам Афганістану ў пакістанскім горадзе Пешавар. У канцы 2008 году ён павінен быў стаць афганскім амбасадарам у Іслямабадзе. У верасьні таго ж году дыплямата выкралі баевікі.

Паведамляецца, што Фарах ужо прыбыў на радзіму і сустрэўся з прэзыдэнтам Афганістану Хамідам Карзаем.
XS
SM
MD
LG