Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Франсуа Фіён зноў прызначаны прэм'ер-міністрам Францыі


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зноў прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра краіны Франсуа Фіёна.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Елісейскага палацу праз суткі пасьля таго, як Фіён склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка ўраду, а Сарказі прыняў адстаўку яго кабінэту.

Назіральнікі лічаць цяперашнія перастаноўкі спробай Сарказі палепшыць свой рэйтынг сярод выбаршчыкаў, які зьнізіўся з-за шэрагу непапулярных крокаў, у прыватнасьці, закону аб пэнсійнай рэформе.

Некаторыя экспэрты расцэньваюць тое, што адбываецца, як падрыхтоўку Сарказі да магчымай спробы пераабраньня на другі прэзыдэнцкі тэрмін.
XS
SM
MD
LG