Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч ведае, калі Крэмль адхіліць Лукашэнку ад улады


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Масква паспрабуе зьмясьціць Аляксандра Лукашэнку з пасады прэзыдэнта на працягу паўтара года, цытуе агенцтва Bloomberg інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча бэрлінскай газэце.

Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што галоўная палітычная інтрыга ў краіне пачнецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, якія, на ягоную думку, безумоўна, выйграе Аляксандар Лукашэнка. Паводле Мілінкевіча, пасля выбараў Расея паспрабуе зьмясьціць Лукашэнку з пасады прэзыдэнта.

Мілінкевіч кажа, што Масква, у якой у апошні час сапсаваліся адносіны з кіраўніком Беларусі, падтрымлівае як мінімум аднаго з будучых удзельнікаў сьнежаньскіх выбараў: замест дрэнна кіраванага Лукашэнкі ёй патрэбен чалавек, які «цалкам аддасьць Беларусь пад кантроль Расеі» і «спыніць любое збліжэньне з Эўропай». Пры гэтым Мілінкевіч не назваў нямецкім журналістам прозьвішча пракрамлёўскага прэтэндэнта.

«Выбары – толькі пачатак эпохі зьмен. Рашэньні будуць прымацца пасьля. Існуючы статус-кво ня можа захавацца», – цытуе Bloomberg інтэрвію Мілінкевіча адной з бэрлінскіх газэт.
Лукашэнка стаў перашкодай для расейскага кіраўніцтва

Паводле яго, «у Расеі ёсьць шмат інструмэнтаў для таго, каб зьмясьціць Лукашэнку», і спробы Крамля могуць завяршыцца посьпехам на працягу паўтара года. Мілінкевіч лічыць, што Расея выкарыстае прэзыдэнцкія выбары для ўплыву на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Спачатку Масква, магчыма, адмовіцца прызнаць вынікі галасаваньня. Аднак калі ў той жа самы час вынікі выбараў прызнаюць на Захадзе, то Расея апынецца «у глупым становішчы», упэўнены Мілінкевіч.

На думку Мілінкевіча, перад Лукашэнкам стаіць складаная дылема: «або змагацца з Расеяй» за танныя энэргарэсурсы, «або пачаць маленькія крокі па лібэралізацыі сыстэмы ў спадзяваньні атрымаць эканамічную дапамогу з Захаду».

Паставіць на чале Беларусі ляяльнага сабе чалавека Крамлю трэба да выбараў 2012 году, удакладняе Ёрг Форбрыдж – кіранўнік праграм Цэнтральнай і Ўсходняй Эзропы нямецкага аддзяленьня Фонду Маршала.

«Крэмль, як ніколі раней, блізкі да таго, каб скончыць свой нешчасьлівы шлюб зь беларускім кіраўніком. Лукашэнка высмоктвае расейскія рэсурсы, атрымлівае танныя нафту і газ, але не выконвае ні адно з палітычных патрабаваньняў Масквы. Ён стаў перашкодай для расейскага кіраўніцтва», – упэўнены палітолаг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG