Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганства Андрэя Лянкевіча


Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч выдаў фотаальбом пад назвай "Паганства". На прэзэнтацыі, што адбылася ў памяшканьні Гётэ-інстытуту ў Менску, гаварылі мала — больш сьпявалі ды праводзілі абрады.

Апрача ўласна фатаздымкаў на тэму паганства, зробленых у асноўным на беларускім Палесьсі, альбом зьмяшчае тэкставыя тлумачэньні па-беларуску ды па-ангельску, падрыхтаваныя этнографам Ірынай Мазюк. Фотаальбом "Паганства" надрукаваны накладам 1650 асобнікаў у Літве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG