Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: “Страла сьвятога Губэрта”


У Горадні 13 лістапада прайшоў турнір лучнікаў “Страла сьвятога Губэрта”. Гэты сьвяты — патрон гораду. Як паведаміў ваявода ваенна-гістарычнага клюбу “Гарадзенскі двузуб” Дзьмітры Думчаў, турнір праводзіўся ўпершыню, але ёсьць жаданьне зрабіць яго штогадовым.

Не зважаючы, што ў Горадні ў суботу быў моцны вецер, спаборнічаць паміж сабой выйшлі дзевяць лучнікаў. Большасьць з іх гарадзенцы, але прыехалі таксама ўдзельнікі клюбу “Вольны птах” з Барысава. Як патлумачыў Віктар Калач з “Гарадзенскага двузуба”, стральба адбываецца на дваццаць мэтраў, стрэлы маюць затупленыя — спартыўныя наканечнікі, але дальнасьць у лука трыста-чатырыста мэтраў.

Улады вярнулі Горадні гістарычны герб з аленем сьвятога Губэрта, які пераскоквае цераз агароджу, у яго залаты крыж паміж рогамі. Найбольш раняя выява герба — на пячатцы 1565 году. Над гарвыканкамам нават лунае сіні сьцяг з гербам, аднак улады ніяк не адзначаюць дзень сьвятога Губэрта, які прыпадае на пачатак лістапада. З ініцыятывы мясцовых навукоўцаў і Руху “За свабоду” трэці год запар адбыліся гістарычныя чытаньні з гэтай нагоды, зьявіліся некалькі нумароў альманаха “Горад сьвятога Губэрта”. У гэтых захадах выяўляецца жаданьне грамадзкасьці адзначаць сьвята заступніка гарадзенцаў.



Губэрт (656-727 гг.) займаў у каталіцкім касьцёле пасаду біскупа Льежскага (у сучаснай Бэльгіі). Ён лічыцца адначасова патронам паляўнічых і заступнікаў жывёлаў. Яго мошчы знаходзяцца ў кляштары сьвятога Губэрта, былым Ардэнскім.


Бегма на пазыцыю

Сярод удзельнікаў ёсьць і дзяўчына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG