Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША, Кітай і Японія выступілі за лібэралізацыю сусьветнага гандлю


На саміце АЦЭС ў Ёкагаме лідэры трох найбуйнейшых у сьвеце эканомік ЗША, Кітаю і Японіі выступілі ў падтрымку лібэралізацыі сусьветнага гандлю.

Старшыня КНР Ху Цзыньтао падкрэсьліў неабходнасьць супрацьстаяць "пратэкцыянізму ва ўсіх яго праявах". Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў краіны Азіі больш актыўна адкрываць свае рынкі для імпарту, у тым ліку, амэрыканскіх тавараў.

Раней у кулюарах саміту прэм'ер-міністпр Японіі Наота Кан і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў дамовіліся аб нармалізацыі двухбаковых адносін, якія ўскладніліся з-за нядаўняй паездкі расейскага лідэра на Паўднёвыя Курылы, якія Японія лічыць сваёй тэрыторыяй.
XS
SM
MD
LG