Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бангладэш адбыліся сутыкненьні апазыцыі з паліцыяй


Паліцыянты ў Бангладэш ўжылі сьлёзацечны газ для разгону дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць высяленьня з дому лідэра апазыцыі, экс-прэм'ера краіны Халеды Зія. Звыш за 50 чалавек пацярпелі ў сутыкненьнях, каля 20 былі затрыманыя.

Халеда Зія, экс-прэм'ер краіны, лідэр Нацыяналістычнай партыі, жыла ў рэзыдэнцыі на тэрыторыі гарадку для вайскоўцаў у Даке ад 1982 года, пасьля таго як яе муж, экс-прэзыдэнт краіны генэрал Зіаўр Рахман быў забіты ў выніку перавароту. Аднак летась урад на чале з Шэйх Хасіной разарвала зь Зія дагавор аб арэндзе дому, каб раскватараваць вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG