Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мін'юст не прызнаў зьезд БСДП(Г)


зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 10.10.2010

зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 10.10.2010

Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), які прайшоў 10 кастрычніка ў Менску. Усе прынятыя на ім рашэньні не маюць юрыдычнай сілы.

Як паведамляе афіцыйны сайт Мін'юсту, было "устаноўлена шэраг парушэньняў патрабаваньняў статуту партыі і неадпаведнасьцяў у прадстаўленых дакументах". Напрыклад, не абіраліся дэлегаты ад сябраў БСДП(Г), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.

"Акрамя таго, абраньне на XIII зьездзе Сідарэвіча А.М., які раней выйшаў з БСДП(Г), кіраўніком гэтай партыі супярэчыць Закону Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і статуту БСДП(Г)", - паведмляе Мін'юст.

10 кастрычніка прайшоў у Менску прайшоў зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), на якім старшынём партыі быў абраны Анатоль Сідарэвіч. Ён атрымаў бальшыню галасоў у параўнаньні зь іншымі прэтэндэнтамі – Валерыем Фраловым і Віктарам Крывалём. Былы старшыня партыі Анатоль Ляўковіч назваў зьезд нелегітымным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG