Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Японія дамовіліся разьвіваць дыялёг на ўмовах даверу


Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў і прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан дамовіліся на сустрэчы ў Ёкагаме, дзе праходзіць саміт АЦЭС, разьвіваць паміж краінамі дыялёг на ўмовах даверу.

Раней падчас сустрэчы міністраў замежных спраў абедзьвюх краін Сяргей Лаўроў і Сэйдзі Маэхара таксама дамовіліся працаваць над паляпшэньнем двухбаковых сувязяў.

Сустрэча расейскага прэзыдэнта і японскага прэм'ера адбываецца, нягледзячы на абвастрэньне шматгадовай спрэчкі паміж краінамі вакол Паўднёвых Курылаў, на якія прэтэндуе Японія. З гэтай нагоды Масква і Токіё ня могуць падпісаць мірныя дамовы.
XS
SM
MD
LG