Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя перадасьць Беларусі лічбавыя копіі дакумэнтаў ВКЛ


Лічбавыя копіі дакумэнтаў Вялікага княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, плянуецца перадаць у Беларусь. Такую магчымасць абмеркавалі на сустрэчы ў Менску міністар культуры Беларусі Павал Латушка і прэзыдэнт Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Бруно Расін.

На сустрэчы былі абмеркаваны магчымасьці рэалізацыі сумесных праектаў, зьвязаных з арганізацыяй навуковых дасьледаваньняў і вывучэньнем фондаў нацыянальных бібліятэк абедзьвюх краін, вырабам лічбавых копій дакумэнтаў. У прыватнасьці, Бруно Расін ў адказ на прапанову Паўла Латушкі пацьвердзіў магчымасьць перадачы беларускаму боку лічбавых копій дакумэнтаў ВКЛ, паведамляе БелТА.

У часе падрыхтоўкі ў Беларусі да памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годзьдзя вайны 1812 года сумесным праектам можа стаць віртуальная рэканструкцыя матэрыялаў вядомага бібліяфіла і мэцэната Івана Каладзеева, частка якіх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG