Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнты Кітаю, ЗША і Расеі ўдзельнічаюць у саміце АЦЭС


Прэзыдэнты Кітаю, Расеі, ЗША разам зь іншымі рэгіянальнымі лідэрамі бяруць удзел у саміце арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у японскім горадзе Ёкагаме. Мэта сустрэчы – стварэньне ў рэгіёне зоны свабоднага гандлю.
Напярэдадні лідэры гэтых чатырох дзяржаў прымалі ўдзел у саміце "групы 20" у Сэуле, дзе прысутныя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў дамовіліся ўстрымлівацца ад канкурэнтнай дэвальвацыі сваіх валют.

У Ёкагаме прэзыдэнт Барак Абама сёньня заявіў, што краіны, якія вядуць актыўны гандаль, уключна зь Японіяй і Кітаем, павінны спыніць забесьпячэньне свайго эканамічнага росту за кошт экспарту ў ЗША. Пводле Абамы, Злучаныя Штаты шукаюць рэсурсы для павелічэньня свайго экспарту..
XS
SM
MD
LG