Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
12 лістапада ў Менску адбылася прэзэнтацыя маладзёжнай кампаніі "Грамадзянін". Тры галоўныя накірункі яе дзейнасьці: інфармаваньне грамадзянаў пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца зь дзяржаўнымі інстытутамі.

Лягатып новай кампаніі – пазл у выглядзе чалавечка. А лёзунг кампаніі: "Краіну стварае не ўлада, краіну ствараюць грамадзяне. Кампанію падтрымалі 9 Арганізацыяў: "Задзіночаньне беларускіх студэнтаў", "Вольная моладзь", "Рух будучыні", партыя "Зялёных", "Правы альянс", "Маладыя дэмакраты ды іншыя". Але, як падкрэсьлівалі сёньня на прэзэнтацыі, гэта не кааліцыя, гэта аб'яднаньня асобных грамадзянаў, а не лідэраў арганізацыяў. Удзельнікі прэзэнтацыі падкрэсьлівалі таксама, што кампанія не палітычная і па-за партыйная. Яны абвесьцілі пра тры галоўныя накірункі: інфармаваньне грамадзянаў пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі (Тут яны заявілі пра даволі амбітныя пляны сустрэцца з кожным з сябраў участковых камісій у сталіцы. А ўчасткаў тут больш за 700) і праца зь дзяржаўнымі інстытутамі.

Лідэр кампаніі Мікіта Красноў патлумачыў, як яны гэта зьбіраюцца рабіць – працаваць менавіта зь дзяржаўнымі інстытутамі і з выбарчымі камісіямі:

"Даволі цяжка працаваць як зь дзяржаўнымі інстытутамі так і зь дзяржаўнымі выбарчымі камісіямі, але мы маем тут простыя магчымасьці як можна зьвярнуцца да кожнага сябра камісіі. Мы плянуем прыяжджаць у гэтыя камісіі, калі будуць адбывацца іх паседжаньні. Як мы будзем канкрэтна дасягаць мэтаў па камісіях, я не хачу зараз раскрываць, таму што зараз ідзе палітычная кампанія. Але мы можам паабяцаць, што кожны сябра нават участковых выбарчых камісій атрымае матэрыял, які будзе прасіць іх не парушаць выбарчы кодэкс і распавядаць пра адказнасьць, што прадугледжана пры парушэньні выбарчага кодэксу. Што да супрацы зь дзяржаўнымі установамі, гэта даволі цяжкая праца, але мы будзем зьвяртаць увагу на тыя праблемы, якія зараз ёсьць гэта праблема свабоды сходаў, праблема свабоды СМІ і г.д."

На прэзэнтацыі актывісты кампаніі заявілі пра амбітныя інтэрнэт пляны: выкарыстоўваць YouTube, Twitter, сацыяльныя сеткі. На прэзэнтацыю былі запрошаныя ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты. Прыйшоў толькі прадстаўнік ініцыятыўнай група Мікалая СтаткевічаСяргей Скрабец. А зь вядомых асобаў тут былі заўважаныя Вячаслаў Сіўчык і Лёлік Ушкін.

Як сказалі сёньня на прэзэнтацыі задачы заклікаць на плошчу няма – кожны павінен вызначыцца сам. А што да плянаў, то праводзіць акцыі яны будуць разам з кандыдатамі ў прэзыдэнты. Бо беларускае заканадаўства абмяжоўвае тут правядзеньне вулічных акцый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG