Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... на паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі туман. Тэмпэратура: +8.. +14, на поўдні да +16

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кобэ (Японія) адчыняецца саміт Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя “Урбанізацыя і здароўе”.

У Ісламабадзе завяршаецца арганізаваны пры ўдзеле Эўразьвязу “Форум разьвіцьця Пакістану”.

У сьвеце адзначаецца Дзень зьняволенага пісьменьніка.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1670 годзе памёр чэскі пэдагог Ян Амос Каменскі.

У 1737 годзе нарадзіўся ангельскі астраном Уільям Гершэль, які адкрыў плянэту Ўран.

У 1862 годзе нарадзіўся нямецкі драматург і пісьменьнік Герхарт Гаўптман, Нобэлеўскі ляўрэат 1912 году.

У 1897 годзе памёр адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году ў Беларусі Якуб Гейштар.

У 1982 годзе ў Маскве адбылося пахаваньне Леаніда Брэжнева. Канец савецкай стабільнасьці і хуткі канец эпохі застою. Калі труну Брэжнева апускалі ў магілу, яна абарвалася і з грукатам паляцела ўніз

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


15 лістапада працягваецца візыт у Беларусь чэскага палітыка, эўрапейскага камісара ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле. Ён правядзе сустрэчы прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і дэмакратычнай супольнасьці краіны.

15 лістапада адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка місіі доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Герта Арэнса для беларускіх СМІ.

15 лістапада Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх арганізацый і грамадаў, а таксама іншыя габрэйскія суполкі пры падтрымцы ААН праводзяць у Менску круглы стол да Міжнароднага дня талерантнасьці “Талерантнасьць асобы і грамадзтва”.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ідзіць пішыць програм!"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Хто прызнае абавязкі адносна сябе, той прызнае іх і адносна іншых", – Герхарт Гаўптман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG