Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым сакрэт палітычнай жывучасьці Аляксандра Лукашэнкі і створанай ім сыстэмы? Як ён эвалюцыянаваў на працягу свайго жыцьця? Што ў беларускай сыстэме – ад прэзыдэнта, а што – ад агульных палітычных тэндэнцый постсавецкай прасторы? Як сыйдзе Лукашэнка?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць аўтар кнігі “Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт” Валер Карбалевіч, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 14 лістапада, з 18 гадзіны.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Карбалевіч: Створаная Лукашэнка сацыяльная мадэль не выпрацавала свой рэсурс... Разьвілкі: прэзыдэнцкія выбары 1994 году, рэфэрэндум 1996 году, прыход да улады Пуціна ў 2000 годзе і фактычны канец ідэі аб’яднаньня Беларусі і Расеі, 2010 год (востры канфлікт з Расеяй)... Лукашэнка – гэта рэакцыя страху беларускага грамадзтва перад выклікамі трансфармацыі, мадэрнізацыі, глябалізацыі...

Шарамет: Лукашэнка – гэта геній моманту... Ён надзвычай цынічны і ня ведае ніякіх бар’ераў, гэта
эўрапейскі варыянт Туркмэнбашы... Яму ж ня ўставяць дыямантавае сэрца, дый зь ім няма вечнага жыцьця... Найбольш імаверным мне падаецца варыянт пажыцьцёвага кіраваньня, але я б не лічыў яго доўгажыхаром... Калі ён будзе загнаны ў кут, ён можа кінуць Беларусь да ног Масквы...

Класкоўскі
: Лукашэнка быў і мэнтальна застаецца савецкім беларусам... Дэ-факта сёньня Лукашэнка бароніць Беларусь ад імпэрскага націску Расеі, што і адлюстравала заява Грыбаўскайце. Гэтая яго эвалюцыя адбылася не пад уплывам ідэалам ВКЛ і БНР, але яна адбылася... Лукашэнка цынічна паставіў на большасьць, яму ўласьцівае грэбаваньне элітай...
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG