Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя перашкаджала распаўсюду “Новага часу”


Міліцэйскія і цывільныя машыны заблякавалі мікрааўтобус, які перавозіў наклад новага нумару незалежнай газэты «Новы час».

Як паведаміў рэдактар выданьня Аляксей Кароль, інцыдэнт адбыўся на менскім аўтавакзале «Ўсходні», дзе частку накладу паклалі ў камэры захоўваньня, зь якіх іх потым бралі распаўсюднікі. Міліцыянты і людзі ў цывільным доўгі час сачылі за мікрааўтобусам, правяралі дакумэнты ў кіроўцы і дакумэнты на наклад газэты.

Пазьней машына ДАІ і яшчэ дзьве звычайныя машыны ўвогуле заблякавалі мікрааўтобус, забралі дакумэнты ў кіроўцы і загадалі яму прыехаць у РУУС Ленінскага раёну Менску. Апэрацыяй кіраваў падпалкоўнік Міхаіл Гвай.

Ён жа пазьней праводзіў разбор у Ленінскім РУУС Менску. Але падчас гэтага разбору да падпалкоўніка прыйшоў чалавек у цывільным і загадаў адпусьціць распаўсюднікаў.

«За распаўсюдам незалежнай прэсы актыўна сочаць. За кожным крокам. Гэта нагадвае словы Лукашэнкі, які нядаўна казаў на адрас незалежнай прэсы: «Пішыце, пасьля выбараў разьбярэмся», — пракамэнтаў сытуацыю Аляксей Кароль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG