Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікала ўлады закаўкаскіх рэспублік паважаць СМІ


Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заклікала сёньня ўлады Армэніі, Азэрбайджану і Грузіі паважаць правы доступу насельніцтва да інфармацыі. Выступаючы на сёмай паўднёвакаўкаскай канфэрэнцыі СМІ, якая завяршылася сёньня ў Тбілісі, Міятавіч заявіла, што "свабода СМІ і свабода слова ў эпоху лічбавых тэхналёгій азначае магчымасьць кожнага дзяліцца інфармацыяй адзін з адным і афіцыйнымі асобамі па любых пытаньнях" .

Падчас асобнай сустрэчы са старшынём парлямэнту Грузіі Давідам Бакрадзэ, Дуня Міятавіч паведаміла, што вітае пляны грузінскіх заканадаўцаў па прыняцьці закону аб празрыстасьці уласнасьці мэдыя.
XS
SM
MD
LG