Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ўкраінскіх міліцыянтаў пачалі справу за затрыманьне беларусаў


Ігар Коктыш

Ігар Коктыш

Пракуратура Жытомірскай вобласьці 10 лістапада пачала крымінальную справу супраць міліцыянтаў з аддзелу барацьбы з наркотыкамі. Іх вінавацяць у парушэньні недатыкальнасьці жытла і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Аб гэтым інфармуе сайт “Эўрарадыё”. 3 лістапада міліцыянты ўварваліся ў кватэру, дзе пражываў беларус Ігар Коктыш з жонкай і знаходзіліся іншыя палітычныя ўцекачы зь Беларусі.

Пракуратура кажа, што міліцыянты ня мелі для гэтага дастатковых законных падставаў. Таксама яны ўжывалі гвалт, абражалі годнасьць пацярпелых і незаконна правялі агляд жытла.

29-гадовага моладзевы актывіст і рок-музыкант Ігар Коктыш два з паловай гады ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары Сімфэропаля. Яго выдачы дамагалася Беларусь, дзе ён быў абвіанвачаньні ў зьдзяйсьненьні забойства. Ігар Коктыш быў вызвалены паводле рашэньня Генпракуратуры Ўкраіны і на патрабаваньне Эўрапейскага суду па правах чалавека. У сваім рашэньні ад 10 сьнежня 2009 году Эўрапейскі суд зьвярнуў увагу на парушэньне дзяржавай Украіна ў дачыненьні да Ігара Коктыша адразу некалькіх артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека, абавязаўшы краіну таксама выплаціць яму 7 тысяч эўра кампэнсацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG