Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала сабраць для Гаіці больш за 160 мільёнаў даляраў


ААН заявіла пра неабходнасьць сабраць прыкладна 164 мільёны даляраў для барацьбы з эпідэміяй халеры ў Рэспубліцы Гаіці. Паводле прэсавага сакратара Упраўленьня па каардынацыі гуманітарных пытаньняў ААН Элізабэт Бірс, сродкі пойдуць на аплату дадатковых брыгад лекараў, мэдычных супрацоўнікаў, а таксама на работы па ачыстцы вады.

Усяго ад халеры памерлі больш за 720 чалавек, пацьверджаныя больш за 11 тысяч выпадкаў захворваньня. Экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што ў бліжэйшы час сытуацыя наўрад ці зьменіцца ў лепшы бок.
XS
SM
MD
LG