Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася ратацыя грузінскага кантынгенту ў Аўганістане


У Аўганістане ідзе ратацыя грузінскага вайсковага фармаваньня, якое ўдзельнічае ў міратворчай апэрацыі. Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны, працэс завершыцца праз тыдзень.

Ратацыя пачалася два тыдні таму. У Аўганістан будуць як і раней накіраваныя 728 вайскоўцаў. Новы кантынгент будзе выконваць свае звычайныя функцыі.
XS
SM
MD
LG