Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: мы ня маем патрэбы ў прызнаньні выбараў Расеяй


Беларусь ня будзе настойваць на прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў Расеяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у нядаўнім інтэрвію найбуйнейшым СМІ Нямеччыны.

"Гэта справа Расеі – прызнаваць ці не прызнаваць. Гэта яе права, яе сувэрэннае права. І мы да гэтага будзем ставіцца ўважліва", – сказаў кіраўнік Беларусі. "Па нашых законах мы ня маем патрэбу ні ў якіх прызнаньнях. Вы паўтара дзясятка гадоў не прызнавалі наогул таго, што існуе такая Беларусь, ня кажучы ўжо аб выбарах. Ну і што, мы ад гэтага памерлі?" – запытаўся Лукашэнка.

Не хвалюйцеся, мы дамовімся з Расеяй, таму што нам ад гэтага нікуды ня дзецца, таму што мы фактычна адзін народ, мы самыя блізкія народы – беларускі і расейскі, практычна нічым не адрозьніваюцца адзін ад аднаго. Але толькі пры адной умове: што на гэтай зямлі беларускай ёсьць дзяржава, ёсьць народ, і гэта – сувэрэнная і незалежная дзяржава з уласнымі інтарэсамі, і з намі трэба лічыцца, ці то Нямеччыне, ці то Расеі
Кіраўнік Беларусі лічыць, што няма падстаў для турботы ў тым, што Беларусь і Расея не пакінуць у мінулым рознагалосьсі. "Не хвалюйцеся, мы дамовімся з Расеяй, таму што нам ад гэтага нікуды ня дзецца, таму што мы фактычна адзін народ, мы самыя блізкія народы – беларускі і расейскі, практычна нічым не адрозьніваюцца адзін ад аднаго. Але толькі пры адной умове: што на гэтай зямлі беларускай ёсьць дзяржава, ёсьць народ, і гэта – сувэрэнная і незалежная дзяржава з уласнымі інтарэсамі, і з намі трэба лічыцца, ці то Нямеччыне, ці то Расеі. Усё астатняе з галіны "падабаецца – не падабаецца".

А.Лукашэнка ня лічыць, што на разьвіцьці двухбаковых адносін паміж Беларусьсю і Расеяй будзе якім-небудзь чынам адбівацца тое, хто стане на чале Расеі на выбарах у 2012 годзе. "Гэта нюанс. Гэта неістотна. Я думаю, што, як бы мы не падабаліся адзін аднаму, прэзыдэнты Беларусі, Расеі, прэм'ер-міністры, ёсьць нешта больш важнае, якое крыецца не ў суб'ектыўным, а ў аб'ектыўным", – сказаў ён .

Што ж тычыцца прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, то, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у рэспубліцы залішне спрабуюць пераканаць ўвесь сьвет ў сумленнасьці выбараў.

"Калі вы хочаце бачыць, што белае – гэта чорнае, то, як бы я вас ні пераконваў, вы будзеце спасылацца ці то на тэрміналёгію, ці то яшчэ на нешта, але вы будзеце гэта бачыць у чорным колеры. І я вас ніколі не зьняверу ў гэтым ", – сказаў Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі лічыць, што палітычная і эканамічная сыстэма ў краіне павінна стварацца зыходзячы з рэалій яе жыцьця. "Сьвет вельмі разнастайны, таму і формы праявы гэтай разнастайнасьці абсалютна розныя. Чаму мы павінны быць абавязкова на вас падобныя?! Ня ведаю. У нас свае традыцыі, у нас свой мэнталітэт, у нас свой народ, у нас свае інтарэсы. І зыходзячы з гэтых аргумэнтаў і многіх іншых, мы будзем будаваць сваё жыцьцё і ствараць сыстэмы, у тым ліку кіраваньня, улады, і так далей. Ня важна, пад якімі тэрмінамі гэта прагучыць. Усё павінна паходзіць з канкрэтыкі, з тых рэалій, у якіх знаходзіцца дзяржава і грамадзтва", – сказаў Лукашэнка.

"Мы стварылі пэўную палітычную сыстэму, у тым ліку сыстэму ўлады, гэтая сыстэма можа вам падабацца, можа, не падабацца, але яна такая існуе. І, ствараючы гэтую сыстэму, мы зыходзілі з таго, якія былі рэаліі ў нас у краіне. Мы яе не для немцаў стваралі і не для таго, каб вам спадабацца. А для таго, каб выратаваць сваю дзяржаву і свой народ пасьля таго, як Савецкі Саюз разваліўся на кавалкі. І тыя задачы, якія мы паспрабавалі вырашыць, ствараючы гэтую сыстэму, у тым ліку задачы улады, мы вырашылі. І наша сыстэма эвалюцыянуе, яна разьвіваецца. Можа быць, ня так хутка, як хочацца немцам, але мы разьвіваемся такімі тэмпамі, якімі дазваляе нам разьвівацца наша грамадзтва і наша эканоміка ", – сказаў кіраўнік Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG