Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама верыць у прадстаўнічасьць будучага ірацкага ўраду


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў важным этапам у гісторыі Іраку дасягнутае палітычнымі лідэрамі гэтай краіны пагадненьне аб падзеле ўладных паўнамоцтваў. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Сэўле, дзе праходзіў саміт "групы 20-ці", Абама выказаў меркаваньне, што ірацкі урад будзе "поўным, прадстаўнічым і будзе адлюстроўваюць інтарэсы ўсіх слаёў грамадзтва".

У чацьвер на сэсіі парлямэнту Іраку лідэр курдаў Джаляля Талабані, пераабраны прэзыдэнтам краіны, даручыў цяперашняму прэм'ер-міністру - шыіту Нуры аль-Малікі сфармаваць новы кабінэт. Суніт Асаму аль-Наджэіфі заняў пасаду сьпікера. Пагадненьне было дасягнутае толькі праз восем месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў, не вызначылі відавочнага фаварыта выбарнікаў.
XS
SM
MD
LG