Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што стаіць за правалам расейскай шпіёнскай сеткі


Дзесяць чалавек, арыштаваных у канцы чэрвеня паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расіі, на слуханьнях у судзе ЗША прызналі сябе вінаватымі

Дзесяць чалавек, арыштаваных у канцы чэрвеня паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расіі, на слуханьнях у судзе ЗША прызналі сябе вінаватымі

У чацьвер, 11 лістапада, газэта "Коммерсантъ" апублікавала артыкул, у якім раскрыла прозьвішча чалавека, які сёлета ўлетку выдаў групу расейскіх выведнікаў у ЗША. Паводле неназваных крыніцаў выданьня, гэтым здраднікам аказаўся высокапастаўлены афіцэр Службы зьнешняй выведкі Расеі, начальнік амэрыканскага аддзелу ўправы "З", якая займаецца працай зь нелегаламі, нехта палкоўнік Шчарбакоў.

Аглядальнік расейскай службы нашага радыё Ўладзімір Кара-Мурза абмяркоўвае гэтае паведамленьне з намесьнікам галоўнага рэдактара голдынгу "Совершенно секретно" Леанідам Велехавым, былым народным дэпутатам СССР, былым генэралам КДБ Алегам Калугіным (абодва пражываюць у ЗША), і Дзьмітрыем Сідаравым, незалежным журналістам, які піша для "Форбс" і "Новой газеты".
XS
SM
MD
LG