Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пацьвердзіў інфармацыю аб перабежчыку


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Сэўле пацьвердзіў інфармацыю, апублікаваную ў чацьвер у журналісцкім расьсьледаваньні газэты "Коммерсант" адносна правалу расейскай агентурнай сеткі ў ЗША.

Аўтары артыкула сьцьвярджалі, што прычынай правалу стала здрада высокапастаўленага агента Службы вонкавай выведкі (СВР) Расеі палкоўніка Шчарбакова. Мядзьведзеў пацьвердзіў, што журналісты "Коммерсанта" не памыліліся.

Расейскі лідэр адзначыў, што газэтная публікацыя ня стала для яго навіной, бо гэта было яму вядома, калі ўсё адбылося. Ён таксама дадаў, што з усёй гэтай гісторыі будуць зробленыыя адпаведныя ўрокі.
XS
SM
MD
LG