Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Адыход Расеі ад традыцыйных шляхоў экспарту нафты і прыроднага газу абыдзецца ёй даражэй, заявіў Аляксандар Лукашэнка. Лукашэнка лічыць пазыцыю Расеі ў пытаньні экспарту паліва абсалютна контрапрадуктыўнай.

"Вы ж цудоўна разумееце, што будаўніцтва БТС-2 і "Nord Stream" каштуе вялізных грошай. І дзе ўзяць гэтыя грошы (...) Як "адбіць" іх, як кажуць бізнэсмэны? Іх трэба закласьці ў кошт газу і нафты, якія будуць пастаўляцца ў Нямеччыну", — акрэсьліў пэрспэктыву кіраўнік Беларусі.

"Адыход Расеі ад традыцыйных шляхоў экспарту нафты і прыроднага газу — гэта сабе даражэй. І я ня думаю, што Расея кіне гэтыя нафтаправоды і газаправоды, таму што гэта будзе вялізнае глупства", — дадаў Лукашэнка.

"Прыроднага газу ў сьвеце вялікая колькасьць. І мне здаецца, што пазыцыя "Газпрому" ў сэнсе павелічэньня цаны на прыродны газ — гэта катастрофа для самога "Газпрому" і ўсёй Расеі, таму што такім чынам яны страчваюць уласныя рынкі", — патлумачыў у інтэрвію нямецкім журналістам сваю пазыцыю кіраўнік Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь будзе купляць прыродны газ у Расеі. Аднак разам з тым будзе будаваць тэрміналы па разрэджваньні прыроднага газу. Лукашэнка паведаміў, што наконт гэтага ідуць перамовы з Польшчай.

"Што тычыцца нафты, то гэта ўвогуле не праблема — мы будзем нафту завозіць чыгуначнымі саставамі, што сёньня і робіцца", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG