Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэуле завяршыўся саміт "вялікай дваццаткі"


Удзельнікі сэульскага саміту "групы 20-ці", якая аб'ядноўвае вядучыя эканомікі сьвету, дамовіліся ўстрымлівацца ад канкурэнтнай дэвальвацыі сваіх валют.

У сумеснай выніковай заяве гаворыцца пра гатоўнасьць прытрымлівацца дыктаваных рынкам абменных курсаў. Экспэрты, аднак, указваюць на размытасьць фармулёвак дакумэнта і на мноства нявырашаных пытаньняў. Акрамя падтрымкі стабільнасьці на валютных рынках ўдзельнікі саміту абмяркоўвалі і іншыя праблемы, зьвязаныя з пераадоленьнем наступстваў сусьветнага эканамічнага крызысу.
XS
SM
MD
LG