Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: несанкцыяваная акцыя – за зьбітых журналістаў


У Маскве актывісты апазыцыі маюць правесьці сёньня каля будынку мэрыі акцыю "Дзень гневу" – нягледзячы на забарону гарадзкіх уладаў.

Як паведамілі арганізатары, удзельнікі акцыі зьбіраюцца выступіць у падтрымку журналіста газэты "Камэрсант" Алега Кашына і супрацоўніка газэты "Хімкі – наш дом" Канстанціна Фэтысава, якіх жорстка зьбілі невядомыя нападнікі.

У чацьвер у Маскве некалькі соцен чалавек узялі ўдзел у санкцыяваным пікеце ў падтрымку журналістаў, якія пасьля нападу застаюцца ў шпіталях у цяжкім стане.
XS
SM
MD
LG