Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў наведае Японію


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў мае сустрэцца з прэм'ер-міністрам Японіі Наота Канам у рамках саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла сёньня прэсавая сакратарка расейскага лідэра.

На працягу апошніх тыдняў чарговы раз абвастрылася спрэчка паміж Расеяй і Японіяй адносна прыналежнасьці паўднёвых астравоў Курыльскага архіпэлягу, пасьля таго, як Мядзьведзеў наведаў на пачатку лістападу выспу Кунашыр.

Афіцыйны Токіё тады заявіў, што гэта можа мець нэгатыўныя наступствы для расейска-японскіх дачыненьняў.

Савецкія войскі акупавалі згаданыя астравы напрыканцы Другой сусьветнай вайны. З-за тэрытарыяльнай спрэчкі вакол гэтых тэрыторыяў Масква і Токіё дагэтуль не падпісалі мірнага пагаднення па выніках вайны.
XS
SM
MD
LG