Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і ЗША – за працяг дыялёгу з палестынцамі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу паабяцалі працягваць прыкладаць высілкі для аднаўленьня ізраільска-палестынскіх мірных перамоваў. Пра гэта гаворыцца ў супольных звароце двух урадоўцаў, які яны абнародавалі па выніках двухбаковых перамоваў у Нью-Ёрку.

Мірныя ізраільска-палестынскія перамовы пачаліся і амаль адразу спыніліся ў верасьні пасьля таго, як Ізраіль адмовіўся працягнуць мараторый на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на тэрыторыях, што палестынцы хочуць бачыць у складзе сваёй будучай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG