Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: пачалося фармаваньне ўраду


Прэм'ер-міністар Іраку, прызначаны на новы тэрмін пасьля ўчорашняга пагадненьня паміж парлямэнцкімі фракцыямі краіны, атрымаў даручэньне сфармаваць урад на працягу 30-ці дзён.

Пагадненьне аб кааліцыйным урадзе была заключана праз восем месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў у краіне, якія не прынесьлі вырашальнай перавагі ніводнаму блёку.

Урадавы крызіс у Іраку называюць найдаўжэйшым у сусьветнай палітычнай гісторыі.
XS
SM
MD
LG