Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G-20 абмяркоўваюць валютныя войны


У сталіцы Паўднёвай Карэі сёньня другі дзень саміту краін Вялікай дваццаткі. Адно з галоўных пытаньняў на парадку дня саміту – пошук кампрамісу паміж буйнымі дзяржавамі ў справе рэгуляваньня курсу іх нацыянальных валют.

Краіны Захаду абвінавачваюць Кітай у тым, што ён адмыслова заніжае курс юаню, чым стварае несправядлівыя выгады для сваіх экспарцёраў. Пэкін, у сваю чаргу, скрытыкаваў рашэньне Вашынгтону ўліць у эканоміку чарговы стымуляцыйны пакет памерам 600 мільёнаў даляраў. Гэты крок, у сваю чаргу, можа прывесьці да дэвальвацыі даляра.

Міжнародныя фінансавыя агенцтвы асьцерагаюцца, што "валютныя войны" могуць паставіць пад пагрозу пасьлякрызіснае аднаўленьне сусьветнай эканомікі.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'юн Бак заявіў на адкрыцьці сёньняшняй сэсіі саміту, што перамоўцы дасягнулі значнага прагрэсу. Падрабязнасьці, аднак, не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG